«Пісьменнік, што стварыў уласную краіну»: У. Ліпскі

Што можа быць лепшым, чым узяць кнігу з паліцы, павітацца з ёй, разгарнуць і адправіцца ў падарожжа ў краіну цудаў і прыгод?

Да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага загадчык бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі запрасіла дзяцей з групы падоўжанага дня мясцовай школы ў літаратурнае падарожжа па творчасці юбіляра.

Пачалося мерапрыемства са знаёмства з біяграфіяй У. Ліпскага і гутаркі пра яго літаратурную спадчыну. Вельмі цікава, весела і павучальна прайшлі конкурсы: хіт-парад «Зорны час чытача», «Якая ты, «Вясёлка»?, «Машыны загадкі», «Літаратурная блытаніна», «Казачная віктарына».

У заключэнне вядучая правяла агляд твораў Уладзіміра Ліпскага з фонду Юрацішкаўскай бібліятэкі і парэкамендавала іх да чытання.