Пад мірным небам Беларусі
25 красавіка ў дзяржаўнай установе культуры «Іўеўская раённая бібліятэка» адбылася творчая сустрэча з беларускімі аўтарамі – членамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мерапрыемства ладзілася ў рамках патрыятычнага літаратурнага тура «Пад мірным небам Беларусі», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас сустрэчы сваімі творамі са слухачамі падзяліліся: паэтэса, празаік, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Кебіч, паэт і публіцыст, намеснiк старшынi ГрАА СПБ Дзмітрый Радзівончык і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко ў намінацыі «Пісьменнік года» (2016 г.), паэтэса Людміла Шаўчэнка. Аўтары пазнаёмілі прысутных са сваімі паэтычнымі і публіцыстычнымі творамі грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі і прэзентавалі новыя зборнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Напрыканцы творчай імпрэзы пісьменнікі падарылі бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі і атрымалі ў падарунак бібліятэчныя выданні «Іўеўшчына літаратурная» і «Іўе: гісторыя, падзеі, людзі».
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Пад мірным небам Беларусі».