Мова родная мая

У межах тэматычнай класнай гадзіны “Хай гучыць беларускае слова” у ДУА “Альхоўская сярэдняя школа” бібліятэкар і педагог арганізатар правялі гульнёвую праграму “Мова родная мая”.

На працягу мерапрыемства гучалі прыгожыя беларускія вершы, прыказкі, загадкі, гульні. Школьнікі спаборнічалі ў ведах беларускага слова. У канцы кожны атрымаў падарунак – кніжную закладку.