Мова – жывая душа народа

21 лютага вучні 4 класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Масты імя Васіля Лявонцьевіча Валадося» сабраліся ў Мастоўскай раённай бібліятэцы, каб зрабіць падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладарка якой – Спадарыня мова.

Дзеці, падзяліўшыся на дзве каманды, прадэманстравалі свае веды па беларускай мове ў конкурсах мовазнаўцаў «Назаві адным словам”, «Складзі прыказку», «Працягні прыказку», «Пагуляем ў рыфмы: жывы-нежывы», у якіх трэба было даць агульную назву прапанаваным словам, скласці прыказку за 2 хвіліны, прачытаць і растлумачыць яе сэнс, падабраць рыфму да слоў. З вялікай цікавасцю хлопцы і дзяўчынкі разгадвалі загадкі, метаграмы, выпраўлялі памылкі ў гумарыстычных выказваннях.

На мерапрыемстве дзеці яшчэ раз пераканаліся, якая прыгожая і мілагучная родная мова.