Летапісец векапомных дзён
3 снежня ў Навагрудскую раённую бібліятэку на літаратурную гадзіну “Міхась Лынькоў. Летапісец векапомных дзён”, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі, завіталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар прадставіла прэзентацыю-аповед пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, пазнаёміла з літпарадам “Цікавыя факты пра Міхася Лынькова”, а таксама з кніжна-часопіснай выставай, прысвечанай юбіляру. Цікавай і пазнавальнай стала літаратурна-інтэрактыўная частка мерапрыемства. Інтэлектуальныя заданні, сярод якіх: “Алфавіт Міхася Лынькова”, “Прадоўжы прыказку”, “Не хапае галосных літар” дазволілі бліжэй пазнаёміцца з творчасцю аўтара.