Зямлi маей роднае слова

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень у нашай рэспубліцы, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Свята беларускага пісьменства.

5 верасня ў філіяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняў 4-га класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшоў урок пiсьменства “Зямлi маей роднае слова”. Дзецi пазнаёмiлiся з гiсторыяй свята, даведалiся шмат цiкавага пра гiсторыю ўзнiкнення кнiг, пра станаўленне i развiццё кнiгадрукавання на тэрыторыi Беларусi.

Бiблiятэкар пазнаёмiла вучняў з бiяграфiяй вялiкага першадрукара Францыска Скарыны, з жыццём i дзейнасцю першых асветнiкаў беларускай зямлi: Еўфрасiннi Полацкай, Сымона Буднага, Мiколы Гусоўскага, Кiрыла Тураўскага i iншых.

Iнфармацыю замацавалi адказамi на пытаннi вiктарыны “Адкуль пiсьменнасць прыйшла?”, а таксама паглядзелi ролiк для дзяцей “Дзень беларускага пiсьменства”. Пад час урока гучалi вершы на беларускай мове, вучнi даведалiся шмат цiкавага пра таленавiтых беларусаў, якiя сваёй дзейнасцю i выдатным жыццевым шляхам праславiлi свой родны край, прынеслi шмат карыснага не толькi Беларусi, збераглi для нас нацыянальную культуру i мову.