Закон і наркотыкі

Вучні 9 і 10 класаў СШ№3 прынялі ўдзел у прававой студыі “Закон і наркотыкі”, рэалізаванага ў межах сумеснага праекту “Знать закон смолоду”. У ходзе мерапрыемства вучні дазналіся аб прававых наступствах ужывання наркотыкаў, іх захоўванне і распаўсюджванне ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі знаходзілі артыкулы ў кодэксах Рэспублікі Беларусь аб адказнасці за ўжыванне, распаўсюджванне, прыцягненне да спажывання наркатычных сродкаў. Падчас выканання інтэрактыўных заданняў рознай складанасці вучні прадэманстравалі свае веды аб правах і відах юрыдычнай адказнасці. Абмеркавалі прычыны, чаму прапануюць распаўсюджваць наркотыкі менавіта непаўналетнім, разабралі жыццёвыя сітуацыі, якія могуць адбыцца з кожным і як не трапіць у цяжкую сітуацыю. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны “Скажы наркотыкам НЕ!”.