Дзіця Зямлі

Беланожка, А. М. Дзіця Зямлі: фантастычныя апавяданні / Алёна Беланожка. – Мінск: Звязда, 2023. – 205, [2] c.

Алёна Беланожка — адна з найцікавейшых маладых пісьменніц нашага часу, сцэнарыст і рэжысёр.

У кнігу “Дзіця Зямлі” увайшлі апавяданні, створаныя ў жанрах рамантычнай фантастыкі, фэнтэзі і антыўтопіі. На старонках твораў узнімаюцца філасофскія, маральныя, гуманістычныя пытанні. Гэта сапраўды шматсэнсоўная і шматпланавая кніга, у якой аўтар зрабіла спробу асэнсаваць імаверныя шляхі развіцця цывілізацыі. Тут раскрываецца цэлы сусвет, складзены з цаглінак — апавяданняў. І хоць героі ў іх розныя, і сюжэты адрозніваюцца, і дэкарацыі заўсёды іншыя, аднак разам апавяданні вымалёўваюць панарамны відарыс імавернай будучыні. У дадзеным выпадку навукова-фантастычныя творы ўтрымліваюць у сабе значны элемент «навуковасці».

Фантастыка Алёны Беланожкі жыццёвая, вельмі сапраўдная, па-жаночаму прасякнута шчырымі пачуццямі.

Запрашаем за беларускамоўнай фантастыкай у аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, каб. 201.