Да роднай мовы крок зрабі
У межах праекта “Да роднай мовы крок зрабі” у філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” падрыхтавалі выставу-падарожжа “Беларусь літаратурная”.
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, пашырылі свае веды пра культурную спадчыну нашай краіны, прымалі ўдзел у інтэлектуальных заданнях. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова.