Гульня-віктарына “Угадай без подсказки, кто герои этой сказки”
Казкі – гэта чароўны свет, дзе жывёлы размаўляюць з чалавекам, мары здзяйсняюцца, а дабро заўсёды перамагае зло. Казкі вучаць дабрыні, сумленню, смеласці. Аўсё пачынаецца ў дзяцінстве з “Репки”, “Колобка”, “Трёх медведей” і “Теремка”. І самымі найлепшымі знаўцамі казак з’яўляюцца, канешне, дзеці. І менавіта для іх 5 жніўня бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” падрыхтавалі цікавую гульню-віктарыну “Угадай без подсказки, кто герои этой сказки”, якую правялі ў ДУА “Дзіцячы сад №23 г.Ліды”. Хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў казачны свет, успомнілі любімыя з ранняга дзяцінства казкі, угадвалі казачных герояў, удзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах.