Гонар Іўеўскай зямлі
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і з нагоды 75-гадовага юбілею пісьменніка-земляка, ганаровага грамадзяніна Іўеўскага раёна І. А. Карэнды ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі было праведзена літаратурнае падарожжа “Гонар Іўеўскай зямлі” для вучняў мясцовай школы.
Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі пра развіццё кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, пра знакамітых асветнікаў: Е.Полацкую, К.Тураўскага, першадрукара Ф.Скарыну, пра значэнне Дня беларускага пісьменства.
Падчас знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменніка-юбіляра дзеці даведаліся, што ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў нацыянальнага свята кнігі, слова і культурнай памяці: у 1994 годзе Іван Арсеньевіч Карэнда быў прызначаны старшынёй Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні першага Дня беларускага пісьменства ў Полацку.