Галерэя гістарычных асоб Беларусь
Да Дня беларускага пісьменства бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб” падрыхтавала для школьнікаў галерэю гістарычных асоб “Галасы з даўніх вякоў”.
Размова на мерапрыемстве ішла пра асветнікаў Беларусі, такіх як Ф. Скарына, К. Тураўскі, М. Гусоўскі, Е. Полацкая. Прыпомнілі, калі і кім была надрукавана першая кніга на беларускай мове? Як яна называлася? Удзельнічалі ў гістарычнай віктарыне “Наш Скарына”, таксама перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.