Вечар-партрэт «Адзіная Стэфанія»

14 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла вечар-партрэт «Адзіная Стэфанія», прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі і СССР Стэфаніі Станюты. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы лёс Стэфаніі Міхайлаўны, пра тэатральныя ролі легенды беларускай сцэны, цікавыя біяграфічныя факты і захапленні, пра яе ўнёсак у культурную спадчыну краіны. Юнакі і дзяўчаты адказалі на пытанні віктарыны, адгадалі любімыя гледачамі кінаролі С.Станюты. Удзел у мерапрыемсіве прынялі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа і Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.