Вандроўка па крэўскіх мурах
19 жніўня супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” у межах раённага свята “Пад знакам Лялівы” арганізавалі бібліятэчную пляцоўку “Вандроўка па крэўскіх мурах”. Бібліятэкары аформілі кніжную выставу, тэматычную фотазону “За замкавымі мурамі”, ўсім жадаючым прапанавалі аквагрым.
На конкурс-экспромт чытальнікаў “Літаратурны пачастунак на Крэўскай” сабраліся юныя ўдзельнікі – госці свята як з аграгарадка Крэва, так і з Мінска, Маладзечна, Гродна. Рабяты прачыталі вершы беларускіх аўтараў аб Крэўскай зямлі. Бабуля Благоды Міхаіла напісала верш пра крэўскіх рабят, які ўнук з сябрам нараспеў прачыталі.
Свае веды аб Крэўскім замку госці свята змаглі праверыць пры дапамозе пазлаў “Крэўскі замак”.