Бяспека ў віртуальнай прасторы
“Камп’ютар, бяспека і дзеці” – пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб”.
На мерапрыемстве госці абмеркавалі, чым можа быць карысны Інтэрнэт і якую шкоду можа нанесці, калі не выконваць правілы бяспечных паводзін у сеціве, пагаворылі аб сучасных пагрозах кібербяспекі, інавацыях і тэхналогіях у галіне абароны інфармацыі.