Арт-чытанні «Родныя вобразы» па творах Якуба Коласа

7 снежня ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа для навучэнцаў 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» прайшлі арт-чытанні «Родныя вобразы» па творах Якуба Коласа. Вучні слухалі вершы паэта аб дзівоснай беларускай прыродзе і з задавальненнем адказвалі на пытанні крыжаванкі. У наведвальнікаў засталіся добрыя ўражанні ад праведзенага часу ў бібліятэцы, таму што яны змаглі не толькі яшчэ раз успомніць творчую біяграфію паэта, але і прыемна адпачыць.