Да Дня роднай мовы

У суботу – 21 лютага – ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова – гэта наша родная мова, якая заслугоўвае асаблівай увагі і захавання. Яна – унікальны адбітак нацыянальнай гісторыі, што адлюстроўвае традыцыі, пачуцці і светапогляд народа.
З нагоды гэтай даты аддзелам абанемента падрыхтавана выстава “Пяшчота роднага слова”, якая змяшчае выданні пра розныя аспекты беларускай моўнай спадчыны. Тут можна знайсці як класіку беларускай літаратуры, так і сучасныя творы беларускіх аўтараў – Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, З.Дудзюк, Я.Хвалей, Л.Кебіч і іншыя. Асаблівая ўвага нададзена кнігам, якія дапамагаюць вывучаць і развіваць беларускую мову, а таксама даведнікам, вучэбным матэрыялам, што раскрываюць гісторыю беларускай мовы, яе прыгажосць і багацце.
Навучэнцы дзясятых класаў СШ №40 імя В.І. Крамко сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнага аўкцыёна ў аддзеле даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы. Дзве каманды спаборнічалі паміж сабой, адказваючы на пытанні аб стваральніку першай друкарні на ўсходнеславянскіх землях Францыску Скарыне.
У юнацкі аддзел на святочныя мерапрыемствы прыйшлі вучні гімназіі № 10, сярэдних школ №№ 31, 16, 13. Супрацоўнікі і ўдзельнікі чыталі разам вершы беларускіх класікаў, слухалі песні на роднай мове. Падлеткі даведаліся аб гісторыі існавання роднай мовы, пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай свайго народа, чым духоўна ўзбагаціліся і атрымалі новыя веды.
Працягваем знаёміць наведвальнікаў з родным словам!