З Днём роднай мовы!

Абласная бібліятэка — сапраўдная скарбніца ўнікальных твораў беларускіх аўтараў. А творчы калектыў бібліятэкараў не толькі чытае вершы, але і спявае на роднай, мілагучнай мове. Беларуская мова — гэта не проста сродак камунікацыі, гэта наш гонар, наша памяць і наша музыка. Яна злучае пакаленні, адлюстроўваючы душу народа і з’яўляецца жывым сведчаннем нашай гісторыі і культуры.
Давайце разам зробім нашу родную мову жывой і гучнай кожны дзень!