Рэха, што яднае сэрцы

У абласной бібліятэцы адбылося сапраўднае свята беларускай мовы — літаратурна-музычная сустрэча “Рэха роднага слова”.
Ганаровыя госці — прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і літаратурнага аб’яднання “Надзея” — падзяліліся сваімі пранікнёнымі творамі. У іх вершах гучала любоў да Радзімы, захапленне прыродай і гонар за нашу багатую культуру.
Гэтая сустрэча стала яшчэ адным важным крокам да папулярызацыі беларускай мовы і натхніла прысутных часцей звяртацца да роднага слова ў паўсядзённым жыцці.
Мы ўпэўнены, што рэха гэтай сустрэчы яшчэ доўга будзе гучаць у сэрцах нашых чытачоў!