Рэспубліканская дыктоўка ў бібліятэцы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі абласной бібліятэкі ў чарговы раз селі за парты, каб разам перажыць непаўторны момант – напісаць дыктоўку на роднай беларускай мове.
Упершыню для Рэспубліканскай дыктоўкі, прысвечанай Году беларускай жанчыны, быў абраны цудоўны і душэўны паэтычны твор – верш Алеся Звонака “Беларускія жанчыны”. Гэта не проста праверка моўных навыкаў – гэта сапраўднае паглыбленне ў сэрца і душу нашага народа, магчымасць адчуць глыбокі каларыт мовы, яе непараўнальную самабытнасць і духоўную моц.
Кожны ўдзельнік адчуў сябе часткай вялікай сям’і, дзе родная мова жыве і квітнее, застаючыся крыніцай натхнення і любові.
Размаўляй і чытай на мове роднай – БЕЛАРУСКАЙ і НЕПАЎТОРНАЙ!