Аб актуальным на тэлебачанні: інтэрв’ю дырэктара

Удзельнікам тэлеперадачы “Актуальна” на тэлеканале “Беларусь 4. Гродно” стала дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, Марына Эдвардаўна Ігнатовіч.
2026 год — гэта плённая праца калектыву над рэалізацыяй самых смелых ідэй. Якія адметнасці чакаюць гасцей і жыхароў Гродна на брэндавым свяце бібліятэцы — ЛітФэсце — у межах XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур; з якімі выданнямі пазнаёмяцца наведвальнікі падчас выязных выставачных праектаў, што адлюстроўваюць значныя падзеі краіны — Год беларускай жанчыны; якія крэатыўныя ідэі будуць рэалізаваны падчас правядзення рэспубліканскай акцыі “Библионочь-2026” і ўвогуле, што новага і адметнага чакае наведвальнікаў абласной установы культуры — аб гэтым расказала кіраўнік галоўнай Кніжніцы вобласці.
Падрабязную інфармацыю, навіны і анонсы падзей адсочвайце на нашым сайце і ў сацыяльнай сетцы Інстаграм!
