Урачыстае мерапрыемства да 20-годдзя пісьменніцкай арганізацыі

23 студзеня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае знамянальнай даце – 20-годдзю з дня заснавання Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
За два дзесяцігоддзі аддзяленне аб’яднала дзясяткі таленавітых аўтараў, чый уклад у культуру Прынямоння і ўсёй краіны каштоўны. Гэтае свята – не проста падвядзенне вынікаў, а яркае сузор’е талентаў. На сцэну выйдуць людзі, чыімі імёнамі ганарыцца сучасная беларуская літаратура.
Праграма абяцае быць насычанай: ад патрыятычнай лірыкі і кранальных радкоў да аўтарскіх песень пад гітару.
Запрашаем усіх аматараў роднага слова, чытачоў і прыхільнікаў таленту нашых землякоў правесці з намі гэты святочны момант!
Чакаем вас 23 студзеня ў 13:00 па адрасе: вул. Карбышава, 17.