Сустрэча з паэзіяй

5 лістапада запрашаем аматараў паэтычнага слова на прэзентацыю зборніка вершаў ваенна-патрытычнай лірыкі Таццяны Яцук «Прага цішыні».

Таццяна Мікалаеўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар 16 паэтычных выданняў для дарослых і дзяцей, а таксама кіраўнік літаратурна-творчага аб’яднання «Купальскія зоры».

Пачатак мерапрыемства ў 15.00 у галоўным корпусе бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Даведкі па тэлефоне: 71-89-41.