Татаў родны куток
Да Дня бацькі ў філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” правялі гульнёвую праграму “Татаў родны куток”.
На мерапрыемства былі запрошаны бацькі разам з дзецьмі. У гэты дзень не толькі чыталі вершы пра тату, але з натхненнем распавядалі пра сваіх татаў, пра тату-абаронца, героя, пра тату майстра на ўсе рукі, пра яго захапленні, якія яны клапатлівыя, мудрыя і добрыя. Ну і вядома, не абышлося без гумару. Быў падрыхтаваны конкурс апавяданняў пра тату і вясёлая гульня “Тата можа навучыць!”, віктарына “Мой тата самы…”