Восень – рыжая сяброўка
Работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі актыўных чытачоў і членаў аматарскага аб’яднання “Ліра” на літаратурна-музычны круіз “Осень – рыжая подружка”, прысвечаны Дню пажылых людзей. На працягу сустрэчы ішла душэўная размова аб прыгажосці асенняй прыроды, гучалі лірычныя песні і вершы асенняй тэматыкі. Музычным падарункам сталі песні ў выкананні Юліі Зяленя, святочным сюрпрызам – тэатральныя мініяцюры “Бабушки двадцать первого века”, па-майстэрску прадстаўленыя бібліятэкарамі. Жанчыны прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Дары восені”, віктарыне “Осенние грёзы”, кінамарафоне “Угадай фильм” і інш. За кубачкам гарбаты госці дзяліліся сваімі марамі і сакрэтамі здароўя і маладосці, спявалі любімыя песні. Была аформлена выстава-інсталяцыя “Золотая осень – возраст золотой”.