Літаратурная спадчына беларускай зямлі

Гадзіну роднай мовы “Беларускія казкі – наша спадчына” правялі ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”.

У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, якія бываюць казкі і з чаго яны складаюцца. Казачная віктарына “Лепшы знаўца беларускай казкі” праверыла веды і памяць школьнікаў. Для дзяцей у бібліятэцы была аформлена кніжная выстава і прайшла цікавая экскурсія.