Асветнікі з вялікай літары

Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную праграму “Асветнікі з вялікай літары” навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар пазнаёміла юнакоў і дзяўчат з аглядам літаратуры   “Славутыя постаці кніжнай гісторыі”, а гульня “Літаратар” дазволіла ўспомніць імёны славутых асветнікаў беларускай зямлі, адкрыла цікавыя факты пра іх.

Разгадваючы словы ў крыжаванцы “Шлях друкаванага слова”, першакурснікі ўзгадалі пра асноўныя этапы станаўлення кнігі, пра вынаходнікаў пісьменства і друку, пра многія другія цікавыя рэчы з гісторыі кнігадрукавання.

Кніжная выстава-экспазіцыя раскрыла цікавыя старонкі з гісторыі беларускага пісьменства, пазнаёміла з грунтоўнымі факсімільнымі выданнямі кніжных помнікаў Беларусі і навінкамі айчынных выдавецтваў.