Падарожжа на любімай краіне

У філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” прайшла краязнаўчая гульня “Беларусь – мая зямліца, мой выток, мая крыніца”.

Дзеці адправіліся ў падарожжа па станцыях  “Люблю я Беларусь сваю родную”, “Культурная спадчына”, “Беларусь пад сонцам стагоддзяў”,  дзе іх чакалі цікавыя заданні і вясёлыя выпрабаванні. Адказваючы на пытанні віктарыны, дзеці пашырылі свае веды пра гісторыю нашай краіны, яе культурную спадчыну.