Выцінанка – ажурны код Наваградка

У Навагрудку, адным з самых старажытных гарадоў Беларусі, прайшоў традыцыйны гастранамічны фестываль «Хлеб, сыр, квас і добры настрой», а таксама ўпершыню фестываль «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Наваградка».

Падчас свята Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Наваградка». Экспазіцыя выставы адлюстроўвала гісторыю з’яўлення выцінанкі, яе віды, характэрныя асаблівасці, адраджэнне мастацтва беларускай выцінанкі на Навагрудчыне, якое адбылося дзякуючы Ніне Пятроўне Шурак. Упрыгожвалі экспазіцыю вышытыя ручнікі чытачкі з в. Падкасоўе Севасцьянавіч Ірыны Сямёнаўны. Для дарослых і дзяцей ладзіліся настольныя забаўляльныя гульні, запрашаліся ўсе жадаючыя патрэніраваць свой розум і лагічнае мысленне