Грыбныя прыгоды ў бібліятэцы

На гульню-падарожжа “Грыбны калейдаскоп” у філіял “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб” завіталі дзеці.

Калі і як патрэбна збіраць грыбы, якія з іх ядомыя і ядавітыя, іх значэнне ў прыродзе, пра гэта і многае іншае гутарылі на мерапрыемстве. Чытачы пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра грыбы, разгадвалі загадкі, а таксама пазнаёміліся з казкай Г. Аўласенка “Як мухаморы вайну пачыналі”.