Падарожжа з мядзведзем Міхасём па казцы “Пшанічны каласок”
23 ліпеня выхавальнікі з ДУА “Дзіцячы сад № 1 г.Масты” наведалі Мастоўскую раённую бібліятэку, дзе адправіліся ў займальнае падарожжа з мядзведзем Міхасём па беларускай народнай казцы “Пшанічны каласок”. Разам з мядзведзем удзельнічалі ў віктарыне па беларускім казкам, гульнях, адгадвалі загадкі. З захапленнем паглядзелі спектакль па казцы “Пшанічны каласок” тэатра ценяў, што дзейнічае ў Мастоўскай раённай бібліятэцы. Напрыканцы сустрэчы дзеці пазнаёміліся з беларускімі казкамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “З рога ўсяго многа”, а таксама з работай дзіцячага аддзела бібліятэкі. Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства”.