Жывапіс вачыма мастака

На Астравеччыне, у аграгарадку Трокенікі, прайшоў раённы Пленэр мастакоў “Лета ў правінцыі. Сядзіба Мар’яна Богуша-Шышкі-2025”, удзел у якім прынялі 14 мастакоў з Астравецкага раёна, суседняй Смаргоншчыны. Цудоўная прырода і наваколле, дзе калісьці жыў і тварыў “мастак стагоддзя” Мар’ян Богуш-Шышка, ужо не першы год натхняе жывапісцаў на напісанне карцін.

Сёлета творчае мерапрыемства прысвечана асаблівай даце  – 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках пленэру працавала персанальная выстава карцін мастачак Варвары і Аляксандры Сосна “Прыгажосць роднай зямлі”. Запамінальнай і цікавай стала канцэртная праграма з удзелам артыстаў раёна. Завяршыўся пленэр узнагароджаннем мастакоў  і выставай жывапісных карцін. Выказваем словы ўдзячнасці  спонсарам: Міхцеевым Антону Вадзімавічу і  Якаву Міхайлавічу за матэрыяльную падтрымку ў правядзенні пленэра.