Падарожжа па творчасці Уладзіміра Дубоўкі
Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі філіял “Ханявіцкая бібілятэка-цэнтр краязнаўства” арганізаваў для дзяцей аздараўленчага лагера “Затейник” падарожжа па творчасці “Сэрцам адданы роднай зямлі”.
З дапамогай відэапрэзентацыі “Уладзімір Дубоўка” ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка. Затым дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па творах пісьменніка, вызначалі казачных герояў і весела ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, дзе па ўрыўках ўспаміналі назвы вядомых твораў пісьменніка. З вялікім захапленнем дзеці чыталі яго творы: “Як сінячок да сонца лётаў”, “Шануйце ўсё жывое”, “Пра дзеда і ўнука”, дзяліліся сваімі ўражаннямі.