Хатынь і хатыні…

На абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі адбылася гадзіна-рэквіем “Хатынь і хатыні” па кнізе-памяці “Я з вогненнай вёскі…” А.Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з аздараўленчага лагера “Галактыка” гімназіі №1 г. Іўе.

“Я з вогненнай вёскі…” – кніга пра знішчэнне нацыстамі беларускіх вёсак падчас Вялікай Айчыннай вайны, дакументальны зборнік успамінаў тых людзей, якія асабіста перажылі трагедыю знішчэння іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў.

Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра гісторыю стварэння кнігі-памяці, зачытвалі ўспаміны сведак тых страшных падзей, узгадалі факты фашысцкага генацыду на тэрыторыі Іўеўскага раёна, пазнаёміліся з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Сёстры Хатыні”.