Вечар успамінаў «И снова май, салют, цветы и слёзы»
У Лідскай раёнай бібліятэцы імя Янкі Купалы сабраліся члены клуба «Кветкавод» на вечар успамінаў «И снова май, салют, цветы и слёзы» з асаблівай нагоды – успомніць і ўшанаваць памяць тых, хто цаной свайго подзвігу, а часам і самога жыцця, падарыў нам магчымасць жыць, любіць і марыць. Аддаючы даніну подзвігу савецкіх людзей, удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі пра кветкі нашай Радзімы, якія ўзнімалі дух нашых байцоў, сагравалі іх душу ўспамінамі пра родных, дапамагалі выжыць у складаных сітуацыях. А таксама ўспомнілі і маўклівых герояў вайны, якія дапамаглі нашаму народу на цяжкім шляху да перамогі перамагчы голад і хваробы. Бяроза, хвоя, крапіва, лебяда і сныть – гэта толькі малая частка раслін-герояў, якія дапамаглі выжыць падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сама прырода працягвала галінкі і лісточкі дапамогі нашаму гераічнаму народу. Расліны дапамаглі людзям не толькі вытрымаць, яны дапамаглі ім выжыць і перамагчы.