Дзецям пра галоўны Закон краіны
“Дзяржаўнасць і веліч ў сімвалах краіны”, – пад такой назвай у філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Бібліятэкар у зразумелай для дзяцей форме расказала пра сутнасць і значэнне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, пра Асноўны закон дзяржавы. Прысутныя дружна адказвалі на пытанні віктарыны на гэту тэму.