Любіце, шануйце родную мову

Тэматычная гадзіна “Любіце, шануйце родную мову” для грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ваўкавыскага раёна”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы прайшла ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы.

Прыгожая, мілагучная, родная мова. Так мы гаворым, калi нас спытаюць, якая яна? Напярэдадні Дня роднай мовы, усе ўдзельнікі мерапрыемства стараліся выказываць свае думкi i пачуццi “на мове сэрцу зразумелай”.

Увазе прысутных быў прапанаваны відэаролік, у якім прагучаў урывак з верша П.Панчанкі “Родная мова” у выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь – Анастасіі Масквіной, дзе аўтар параўноўвае нашу мову з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава “На мове, сэрцу зразумелай”, на якой прадстаўлены кнігі аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, кароткая граматыка беларускай мовы і іншыя даведачныя выданні.

Вялікае захапленне выклікала выстава асабістых работ Аліны Іванаўны Кароль – жыхаркі в.Станелевічы Зэльвенскага раёну. Посцілкі, ручнікі, вышыванкі вярнулі ўсіх у дзяцінства і бацькоўскую хату.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе госці прыйшлі да высновы, што аднаго дня свята для дзяржаўнай мовы надта мала, вельмі хочацца, каб матчына слова гучала з вуснаў суайчыннікаў штодня. Бо, як некалі сказаў Францішак Багушэвіч: «Мова – гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце, апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!