«Андрэй Лятун»

Паважаныя чытачы!

Прапануем вашай увазе новы анлайн-праект Летапіс слоў: кнігі, што гадамі з намі, які дае магчымасць зберагчы ў сваёй памяці любімыя творы-юбіляры знакамітых пісьменнікаў Беларусі.

Мы пазнаёмім Вас з цікавымі і малавядомымі фактамі ўзнікнення твораў, а таксамса ўзнавім іх змест праз інтэрактыўныя гульні.

«Андрэй Лятун»

«Андрэй Лятун» — адзін з самых паэтычных твораў М. Лынькова аб жыцці чыгуначных рабочых і сялян-самотнікаў. Тут з асаблівай сілай выявілася ўменне аўтара паказаць высакародства і духоўную веліч простага чалавека. Твор быў напісаны ў 1930-я гады.

А ці ведаеце вы, што:

  1. Упершыню быў апублікаваны ў часопісы «Маладняк».
  2. Прозвішча «Лятун» можа мець сувязь з народнымі вераваннямі (ад слова «лятаць» – нібыта герой «ляціць» па жыцці).
  3. У некаторых эпізодах Андрэй нагадвае біблейскага Адама або старажытнагрэчаскага Дыягена.
  4. У савецкіх рэцэнзіях Андрэя Лятуна называлі «прагрэсіўным селянінам», але на самой справе ён больш народны мудрэц, чым «ідэйны барацьбіт».
  5. У першых рукапісах быў эпізод, які крытыкаваў «класавую няўпэўненасць», таму яго выдалілі.
  6. У 1950-х г. пісьменнік планаваў напісаць аповесць «Вяртанне Лятуна», але так і не ажыццявіў задуму.

Давайце ўспомнім радкі з урыўка твора «Андрэй Лятун»

“Пяюць жаваранкі”

“Пяюць жаваранкі” –  гэта п’еса аб умацаванні грамадскай калгаснай гаспадаркі, аб барацьбе за камунізм, якая ідзе ў калгаснай вёсцы нашых дзён. П’еса была выдадзена ў 1950г.

А ці ведаеце вы, што:

  1. П’еса стваралася ў пасляваенны перыяд, калі ў літаратуры пераважалі тэмы аднаўлення краіны.
  2. Крапіва дадаў у п’есу камедыйныя і нават фарсавыя элементы, што зрабіла яе больш жывой.
  3. Здымак з кінафільму

    Жаўрукі ў назове – знак вясны, абнаўлення, але таксама і іронія: героі шмат кажуць аб “светлай будучыні”, але самі часта дзейнічаюць у карыслівых інтарэсах.

  4. У савецкі час п’есу хвалілі за “правільную” ідэалагічную накіраванасць. Аднак некаторыя крытыкі адзначалі, што сатыра змякчэла цэнзурай.
  5. Па п’есе «Пяюць жаваранкі» здымаўся кінафільм.
  6. За п’есу была выдадзена Сталінская прэмія ІІІ ступені.

Давайце ўспомнім дыялог з урыўка  К. Крапівы “Пяюць жаваранкі”

“На ростанях”

“На ростанях” – гэта эпічная трылогія Якуба Коласа, адзін з першых беларускіх раманаў, які меў вялікае значэнне для развіцця гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Раман быў выдадзены ў 1955 г.

А ці ведаеце вы, што:

  1. У прадмове да першага выдання аповесці Я. Колас зазначыў, што думае пашырыць і паглыбіць выяўленне жыцця вясковай інтэлігенцыі і сялянства ў сваіх далейшых творах.
  2. Назва трылогіі была дадзена аўтарам з мэтай указаць на шырыню праблематыкі. Пісьменнік настойваў, каб назва “На ростанях” была захавана менавіта такой і ў рускім перакладзе.
  3. Многія падзеі, у якіх удзельнічаў Лабановіч, адбываліся з самім Я. Коласам.
    А. Дзямарын. Ілюстрацыя да трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” (1968)
  4. Амаль усе асноўныя падзеі, з аглядкай на мастацкую перапрацоўку, адбываліся з блізкімі і знаёмымі Я. Коласа. Многія эпізадычныя персанажы таксама мелі рэальных прататыпаў.
  5. У 1958 г. выйшла тэатральная пастаноўка пад назвай “Навальніца будзе”, а ў 1960—1961 быў зняты фільм “Першыя выпрабаванні”.
  6. Графік Л. П. Асецкі стварыў серыю «Па матывах трылогіі Я. Коласа “На ростанях”» у 1973.
  7. У. А. Сулкоўскі напісаў шэраг карцін, тэматычна звязаных з трылогіяй, у тым ліку “Люсінскі раён (Цяляшоў дуб)”, “Ядвіся”.

Давайце ўспомнім дыялог з урыўка Я. Коласа “На ростанях”.

“Трэцяе пакаленне”

“Трэцяе пакаленне” – гэта твор Кузьмы Чорнага пра барацьбу старога і новага ў псіхалогіі людзей, пра нараджэнне новага героя, аб палітычных і эканамічных умовах жыцця народа. Раман быў выдадзены ў 1935 г.

А ці ведаеце вы, што:

  1. Адным з любімых персанажаў Чорнага была жанчына, якая песціць у сваёй душы высакародную мару аб светлым, прыгожым жыцці.
    А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да рамана
    “Трэцяе пакаленне”. 1959–1960 гг
  2. У рамане кулак не толькі параджэнне ляснога хутара, а заканамерная гістарычная з’ява на пэўным этапе грамадскага развіцця.
  3. Першая частка рамана храналагічна аддзелена ад другой на дзесяць гадоў.
  4. Твор паказвае розныя сацыяльныя пласты насельніцтва, у ім налічваецца да двух дзесяткаў дзеючых асоб.
  5. У эпілогу аўтар называе свой раман хронікай.
  6. За аўтарскім апісаннем стаіць суровая рэчаіснасць 30-х гг.
  7. У 1959 г. Бабруйскі перасоўны беларускі драматычны тэатр стварыў паводле рамана спектакль пад назвай “Уласнасць”, а Беларускае рэспубліканскае тэлебачанне – тэлеспектакль.

Давайце ўспомнім дыялог з урыўка К. Чорнага “Трэцяе пакаленне”.

“Сымон-музыка”

“Сымон-музыка” – гэта твор Якуба Коласа аб народных вытоках мастацтва, аб грамадзянскім абавязку мастака, а ў больш шырокім плане – аб праблеме духоўнага адраджэння народа ў змрочных умовах. Паэма была ўпершыню выдадзена ў 1925 годзе.

А ці ведаеце Вы, што:

  1. Задума напісання паэмы ўзнікла ў Якуба Коласа ў 1911 годзе падчас знаходжання ў мінскай турме, як удзельніка нелегальнага з’езда настаўнікаў.
  2. Паэма напісана з выкарыстаннем рэальных фактаў.
  3. Два варыянты фіналу, якія занатаваны ў аўтографе, сведчаць пра нежаданне Я. Коласа заканчваць твор на песімістычнай ноце. Уносячы папраўкі ў тэкст, паэт дае Сымону надзею на будучыню.
  4. Падчас вяртання Я. Коласа дамоў, па дарозе з Кіславодску, рукапіс паэмы быў украдзены. Тым не менш, да канца 1924 года тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены.
  5. Пасля выдання паэмы “Сымон-музыка” асобнай кнігай у 1925 годзе, яна друкавалася з пэўнымі зменамі на старонках віленскай газеты “Сялянская ніва”.
  6. За межамі Беларусі паэма “Сымон-музыка” асобна друкавалася некалькі разоў.
  7. Паэма “Сымон-музыка” завяршае дакастрычніцкі этап творчасці Якуба Коласа і пачынае новы, савецкі.

Давайце ўспомнім радкі з урыўка паэмы “Сымон-музыка”