Голас народнай памяці

30 студзеня 2026 года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна — народнага пісьменніка Беларусі. Гэта адзін з класікаў айчыннай літаратуры, творы якога перакладаліся больш чым на 30 моў свету. Імя народнага пісьменніка Iвана Пятровіча Шамякіна добра ведаюць і любяць чытачы. Кожны яго твор такі рэалістычны, нібы падгледжаны ў жыцці, з сучаснымі праблемамі, канфліктамі, інтрыгамі. Кнігі пісьменніка прасякнуты дабрынёй і любоўю да чалавека. Іван Шамякін сам стаў не толькі народным пісьменнікам Беларусі, але сапраўдным класікам нацыянальнай літаратуры XX стагоддзя – яшчэ пры жыцці.
Прапануем вам праверыць свае веды пра лёс і творы гэтага пісьменніка з дапамогай нашай віктарыны.