“Новых вітаем сяброў”

14 лістапада, у галоўнай кніжніцы Прынёмання адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар новых членаў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі!

Павіншаваць новых членаў літаратурнай супольнасці прыйшлі: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Пасюта Алена Васільеўна, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык Сняжана Віктараўна і ўсе аматары літаратурнага слова.

Сярод зорак, якія з’явіліся на небасхіле літаратурнай сям’і: паэтэса Ігнацюк Кацярына, паэт Півавараў Руслан, краязнаўца Антонава Галіна, публіцыст Радзівонаў Аляксандр.

Віншавалі новых членаў Саюза музычнымі падарункамі, песнямі,  апладысментамі.

Адметнай рысай мерапрыемства стала выстава асабістых твораў літаратараў і віншаванне ад старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў – Людмілы Антонаўны Кебіч.

Жадаем Саюзу пісьменнікаў, нашым сябрам і сацыяльнаму партнёру, росквіту і дабрабыту!