Літаратурная гадзіна
Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Шукшына была праведзена літаратурная гадзіна “Живёт такой парень” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая”.
Бібліятэкар расказала аб жыццёвым і творчым шляху знакамітага пісьменніка. Падчас мерапрыемства прысутныя зачытвалі ўрыўкі з яго твораў. Усе з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі, размешчанымі на выставе “Всю жизнь свою несу я Родину в душе”.
