Бібліятэка & Паліклініка – суладнае партнёрства

12 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. У рамках праекта “Гродно – здоровый город” супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з калектывам ДУАЗ “Гарадская паліклініка №7”. Для спецыялістаў установы арганізавана інфармацыйная гадзіна “Першы памочнік урача”. Дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі, бібліятэкары правялі экскурс у гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня медыцынскай сястры і падкрэслілі важнасць яе ролі, як першага памочніка ўрача, у розныя перыяды гісторыі.
Агляд літаратуры “Через книгу к миру и созиданию” да Года міра і стварэння і “Библиотека и поликлиника: территория здоровья” зацікавіў не толькі супрацоўнікаў паліклінікі, але і наведвальнікаў.
На выставах была прадстаўлена літаратура, у якой адлюстраваны значныя навукова-тэхнічныя і прамысловыя дасягненні суверэннай Беларусі, спадчына і традыцыі нашай краіны, сучасныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця. А таксама выданні з парадамі па ладу жыцця, прафілактыцы хвароб і збалансаванаму харчаванню, якія дапамогуць палепшыць якасць жыцця, дасягнуць здароўя і даўгалецця для актыўнага ўдзелу ў працоўнай, грамадскай і сямейна-бытавой форме жыццядзейнасці. Адзін з раздзелаў выставы змястоўна раскрываў медыцынскую тэматыку менавіта ў мастацкіх творах, такіх як “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна, “Сестра милосердия” Марыі Воранавай і іншых.