Размаўляйце на роднай мове!

Сёння 21 лютага. У 1999 годзе па рашэнні ЮНЕСКА ён быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. Мы віншуем усіх жыхароў нашай краіны – і беларускамоўных, і рускамоўных, і носьбітаў іншых шматлікіх моў, якія можна пачуць на нашых вуліцах, з Днём роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта.

Нам у спадчыну засталася мова продкаў — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дык давайце берагчы яе, вывучаць і карыстацца ёю. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа.

І дзякуючы беларускім пісьменнікам наша мова жыве і развіваецца. А якія словы яны знаходзяць, каб выказаць сваю любоў да роднага слова, мы ўклалі ў відэа-ролік.