Гарадзенская падзяка класікам Айчыны

Сёння ў галоўнай кніжнай скарбніцы Прынямоння прайшла прэзентацыя зборніка твораў сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны, прысвечаных вобразам класікаў беларускай літаратуры. Выданне «Песнярам Айчыны» ўвабрала ў сябе творы членаў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і пачынаючых аўтараў: студэнтаў-філолагаў Купалаўскага ўніверсітэту. Творы-прысвячэнні напісаны ў гонар Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых песняроў беларускага краю.
Мерапрыемства было напоўнена ўсмешкамі і добрымі водгукамі ў адрас выступоўцаў, а музычная хвілінка ад навучэнцаў каледжа мастацтва стала прыгожым дапаўненнем вечара. Шчыра дзякуем Гродзенскаму абласному аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Гэты цудоўны зборнік з аўтографамі аўтараў абласная бібліятэка атрымала ў падарунак, і сёння кожны жадаючы можа пазнаёміцца з кнігай і творчасцю нашых землякоў!