Новы квэст

18 студзеня ўдзельнікамі новай квэст-гульні “Падарожжа ў краіну права” ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы сталі навучэнцы УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж галіновых тэхналогій”.

Мэта інтэлектуальнай гульні – прававая асвета моладзі. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць праверыць і пашырыць свае веды ў самых розных сферах.

Нягледзячы на складаныя заданні квэста, моладзь вельмі творча сябе праявіла, а праца ў камандзе дадала энтузіязму і спрыяла крэатыўнаму пошуку адказаў.

Запрашаем далучыцца да падарожжа ў краіну права разам з абласной бібліятэкай.

Даведкі па тэл.: 71-89-45.