Дзень беларускага кіно

17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно. Сёння наша краіна ганарыцца многімі таленавітымі рэжысёрамі, акцёрамі, мастакамі і аператарамі, якія стварылі сваімі работамі залаты фонд нацыянальнага кіно Рэспублікі. Але не адстае ад іх і сучаснае пакаленне – з’яўляюцца новыя імёны і карціны, якія з поспехам удзельнічаюць у розных прэстыжных кінафорумах.
А вы добра ведаеце беларускі кінематограф? Паспрабуйце без памылак адказаць на пытанні нашай віктарыны “Гісторыя беларускай кінастужкі”.