“Гарачы” снежаньскі тыдзень у абласной бібліятэцы

Цікавы і неверагодна багаты на падзеі быў для абласной бібліятэкі гэты тыдзень!
У рамках праекта “Сустрэча без гальштука” на пытанні гродзенскай моладзі адказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін.
Да 100-гадовага юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё перасоўнай фотавыставы з удзелам намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктара Вікенцьевіча Пшыбыткі.
Стартавала рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” ў доме Элізы Ажэшкі для выхаванцаў Гродзенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з аграгарадка Лойкі, у дзіцячым філіяле – для вучняў Спецыяльнай школы горада Гродна.
На базе бібліятэкі адбылася навукова-практычная канферэнцыя “История великой страны”, прысвечаная 100-годдзю заснавання СССР. У зборнік матэрыялаў уключаны два даклады супрацоўнікаў галоўнай кніжніцы вобласці.
Для аматараў музыкі ў рамках праекта “Музыка в меняющемся времени” ў аддзеле мастацтва прайшла другая канцэрт-лекцыя з удзелам выхаванцаў і настаўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.
А ў нядзелю – 18 снежня – шчыра запрашаем далучыцца да нашай аглядна-тэматычнай лекцыі па вуліцах зімовага горада і прайсціся “ад елкі да елкі”.
Сачыце за анонсам падзей абласной бібліятэкі і будзьце ўдзельнікамі самых цікавых мерапрыемстваў!