100-гадовы юбілей скарбніцы кніжнай культуры Беларусі

Сёлета галоўная кніжніца нашай краіны – Нацыянальная бібліятэка Беларусі – адзначае свой 100-гадовы юбілей. Алмаз ведаў, скарбніца кніжнай культуры, “Нацыяналка”, як толькі не называюць установу! Гэта сапраўдны гонар усяго беларускага народа.
Сёння ў абласной бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё перасоўнай фотавыставы “100 год Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі”, на якім прысутнічаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Вікенцьевіч Пшыбытка. Цудоўная экспазіцыя пазнаёміць наведвальнікаў з найбуйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам краіны, унікальным сховішчам нацыянальных дакументаў і цікавай архітэктурнай пабудовай.
Убачыць фотавыставу можна ў галоўным будынку абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.