Зоська Верас: імя і лёс
30 верасня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас (сапр. Сівіцкая-Войцік Людвіка Антонаўна) – беларускай пісьменніцы, публіцысткі, мемуарысткі, выдаўцы, грамадска-культурнага дзеяча.
Яна скончыла Гродзенскую прыватную жаночую гімназію, удзельнічала ў гуртку беларускай моладзі.
Больш падрабязна пра гродзенскі перыяд жыцця пісьменніцы вы даведаецеся з відэароліка, падрыхтаванага аддзелам краязнаўства абласной бібліятэкі.
Пазнаёміцца з выданнямі, манаграфіямі, артыкуламі з часопісаў аб знакамітай пісьменніцы запрашаем у аддзелы абслугоўвання бібліятэкі.