Песняры беларускай душы

22 верасня ў аддзеле выданняў на замежных мовах адбыўся літаратурны турнір «Нашы песняры», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння славутых пісьменнікаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №36 г. Гродна». Удзельнікі пазнаёміліся з творчым шляхам песняроў, прайшліся сцяжынкамі Купалы і Коласа, прадэманстравалі свае здольнасці ў чытанні вершаў на беларускай і польскай мовах.
Дзве каманды «Каласок» і «Купалінка» спаборнічалі паміж сабой у конкурсах на лепшага знаўцу біяграфіі і твораў класікаў. Акрамя таго, вучні даведаліся аб тым, як увекавечана памяць аб пісьменніках у Беларусі і іншых краінах. Таксама адбыліся творчыя турніры па ўзнаўленню вершаў пісьменнікаў і разгадванні красвордаў.
Калі вы таксама хочаце даведацца шмат цікавага аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, запрашаем на тэматычныя мерапрыемствы ў аддзел выданняў на замежных мовах: вул. Ажэшкі, 17 (другі паверх).
Даведкі па тэл. : 62-36-07.